Конкурс да 215-годдзя Напалеона Орды

 

11 лютага 2022 года споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807 – 1883).

Напалеон Орда – наш славуты зямляк, літаратар і кампазітар, музыка, мастак. Дзякуючы гравюрам Напалеона Орды сёння мы маем уяўленне аб тым, як выглядалі архітэктурныя помнікі Беларусі. Імем мастака і кампазітара названы вуліцы ў Мінску, Брэсце і Гродне, мастацкая школа ў Пінску, яго работа – выява Нясвіжскага замка Радзівілаў – адлюстравана на беларускай банкноце ўзору 2000 года. У горадзе Іванава ўсталяваны адзіны ў Еўропе помнік Напалеона Орды. Да мастака 200-годдзя Нацбанк Беларусі выпусціў памятныя манеты з яго выявай, таксама Нацыянальная бібліятэка РБ выдала альбом “Напалеон Орда: з фондаў Нацыяльнай бібліятэкі Беларусі”.
Напалеон Орда – знакаміты грамадскі і культурны дзеяч не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, ад якога нам засталося багатая гісторыка-культурная спадчына – бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў, але на нашу думку выява гэтага выбітнага чалавека недастаткова прадстаўлена ў сучаснай беларускай візуальнай прасторы.
Таму з нагоды 215-годдзя з яго дня нараджэння Беларускі саюз дызайнераў абвяшчае конкурс-выставу на стварэнне мастацкіх твораў у галіне плакату і іншых ужытковых форм (прынты для аддзення і торбаў, сувеніры, аксэсуары, тату і г.д.), а таксама памятнага знака, для абазначэння архітэктурных аб’ектаў, якія маляваў Напалеон Орда.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.
Конкурс адрасаваны студэнтам, мастакам, дызайнерам, ілюстратарам, у тым ліку замежным.
У склад конкурснай камісіі ўваходзяць знакамітыя мастакі, выкладчыкі беларускіх мастацкіх ВНУ.
 
Умовы конкурсу:
Заяўкі прымаюцца да 01.08.2022.
Працы прымаюцца да 31.08.2022.

Конкурсныя намінацыі:
- плакат;
- памятны знак;
- іншыя ўжытковыя формы (прынты для аддзення і торбаў, сувеніры, аксэсуары, тату і г.д.).

! Колькасць прац у адной намінацыі неабмежавана.
! Адзін аўтар можа адначасова ўдзельнічаць у некалькіх намінацыях.

Прэміі:
1. Прэмія ў намінацыі “памятны знак” – 500 бел. руб.
2. Прэмія ў намінацыі “плакат” – 250 бел. руб.
3. Прэмія ў намінацыі “іншыя ўжытковыя формы” – 250 бел. руб.
Магчымы дадатковыя прэміі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца на пошту [email protected]. З тэмай ліста «Заяўка на конкурс Н. Орды», у лісце: «Згаджаюся з умовамі і прымаю ўдзел у конкурсе, Фамілія і Імя, кантактны нумар», а таксама катэгорыя, у якой будзе выканана конкурсная праца.

Спосаб падачы прац:
Конкурсныя працы павінны быць адпраўленыя ў электронным выглядзе на адрас [email protected], з паметкай у тэме «Конкурс да 215-годдзя Н. Орды».
• Плакат неабходна даслаць у выглядзе файлаў у фармаце JPG разрозненнем 100 dpi і аб’ёмам не больш за 5 MB, памерам 700x1000 мм (гарызантальны ці вертыкальны).
• Пад кожнай працай, дасланай на конкурс, павінны быць указаны імя і прозвішча аўтара, па магчымасці назва, кантактная інфармацыя аўтара (адрас электроннай пошты, нумар тэлефона).
• Іншыя ужытковыя формы падаюцца альбо ў выглядзе эзкіза (у фармаце JPG разрозненнем 100 dpi і аб’ёмам не больш за 5 MB, памерам 700x1000 мм (гарызантальны ці вертыкальны), альбо ў выглядзе гатовага вырабу.
• Памятны знак павінен быць выкананы ў дзвюх варыянтах:
1) у выглядзе шыльды для размяшчэння непасрэдна на сцяне;
2) у выглядзе малай архітэктурнай формы для размяшчэння ў тым месцы, адкуль архітэктурны аб’ект быў намаляваны Напалеонам Ордай. Знак падаецца ў выглядзе эскіза (у фармаце JPG разрозненнем 100 dpi і аб’ёмам не больш за 5 MB, памерам 700x1000 мм (гарызантальны ці вертыкальны) ці маштабнага макета. Калі ласка, па магчымасці ў пісьме з працай пазначайце канкрэтнае месца, пад якое вы прапануеце свой праект.

Увага: асобы, якія адпраўляюць свае заяўкі на конкурс, тым самым выказваюць згоду на апрацоўку Арганізатарам сваіх персанальных дадзеных выключна для мэт конкурсу.
Конкурсныя працы будуць выкарыстоўвацца ў некамерцыйных мэтах. Арганізатар конкурсу пакідае за сабой права публікаваць конкурсныя працы, цалкам альбо часткова, у публікацыях, матэрыялах для прэсы, на сайце Беларускага саюза дызайнераў, яго профілях у сацыяльных сетках альбо іншым спосабам.

Па выніках конкурсу будзе праведена выстава ў галерэі БСД, а таксама вынікі конкурсу і прынятыя працы будуць размешчаны на інтэрнэт-старонках Беларускага саюза дызайнераў.

З прыемных навінаў:
Наш конкурс выклікаў зацікаўленасць у Міністэрстве спорту і турызму, асабліва намінацыя па стварэнню арт-аб'екта ці інсталяцыі ў месцах, дзе маляваў Н. Орда. Яны гатовыя знайсці фінансаванне пад рэалізацыю праекатаў у вышэй адзначанай намінацыі. Такім чынам, будзе не толькі прэмія але і фінансаванне для вытворчасці праектаў на месцы ў матэрыяле і хутчэй за ўсё гэта будуць розныя рашэнні абгрунтаваныя ландшафтам і месцам працы Н. Орды. Таму, калі ласка, калі вы будзеце працаваць у гэтай намінацыі, пазначайце канкрэтнае месца, пад якое вы прапануеце свой праект.
Плённай працы, калегі, чакаем ад вас цудоўных праектаў!