Сярод іх ёсць несумненна шмат таленавітых і вельмі таленавітых. Але толькі асобныя адзінкавыя фігуры ўдастоіліся прызнання міжнароднага ўзроўню на аўтарытэтных сусветных конкурсах у сваіх сферах. Сёння ў нас ёсць уласны Нобелеўскі лаўрэат, некалькі «Залатых яблыкаў» BIB Golden Apple, прэстыжная прэмія ў галіне дзіцячай кніжнай ілюстрацыі, тры прэміі «Red Dot Design Award» у беларускіх дызайнераў, некалькі Канскіх львоў у рэкламістаў. і напэўна яшчэ пра якія я магу ня ведаць. Гэта вельмі важна для аўтарытэту аўтара і краіны ў цэлым, але такія прэцэдэнты ўнікальныя і маюць выключны характар.

Іншая справа беларускі плакат, які пачынаючы з 70-х з зайздроснай пастаяннасцю ўдзельнічае і трапляе ў шорт-лісты, а часта атрымлівае вышэйшыя ўзнагароды вельмі прэстыжных міжнародных конкурсаў і біенале плаката, якія ўяўляюць агляд найвыбітнейшых дасягненняў у галіне графічнага дызайну. Аднымі са старэйшых і вядомых конкурсаў з'яўляюцца: Міжнароднае біенале графічнага дызайну ў Брно (з 1963 года), Міжнароднае біенале плаката ў Варшаве (з 1966 года), Міжнароднае біенале плаката ў Лахці (з 1975 года), Міжнароднае трыенале плаката ў Таяме (з 1983 года), Міжнароднае трыенале сцэнічнага плаката ў Сафіі (з 1995 года) і інш.

Уладзімір Крукоўскі першым з беларусаў у 1972 годзе ўвайшоў у шорт-ліст найстарэйшага еўрапейскага конкурсу плаката Міжнароднага біенале графічнага дызайну ў Брно. Двума гадамі пазней яго плакат адабралі на Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве, самы аўтарытэтны конкурс плаката пад эгідай Міжнароднай рады па графічным дызайне ICOGRADA. Але сапраўдны фурор выклікала праца тады яшчэ маладых беларускіх плакатыстаў Уладзіміра Цэслера, Сяргея Войчэнкі, Андрэя Шэлюты «Год тыгра – год міру», якая атрымала гран-пры Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве і адмысловую прэмію Генеральнага сакратара ААН. Нядаўнія выпускнікі БДТМІ  раптоўна здабылі сусветную вядомасць і сталі зоркамі графічнага дызайну, у будучыні пацвярджаючы гэтае прызнанне далейшым удзелам і перамогамі ў падобных конкурсах па ўсім свеце. Але поспех усміхаўся не толькі ім. Новая генерацыя выпускнікоў кафедры дызайну БДТМІ, спрактыкаваная здабытымі ведамі такіх важных для плаката дысцыплін – фармальная кампазіцыя, колеразнаўства, шрыфт, фотаздымка – натхнёная поспехамі калегаў, пагрузілася ў жанр, запатрабаваны і папулярны на зломе эпох. Амбіцыйныя, думаючыя, крэатыўныя, інспіраваныя дрожджамі перабудовы, беларускія плакатысты сталі актыўна заяўляць пра сябе на ўсіх прафесійных конкурсах, у тым ліку і замежных, якія сталі даступныя для ўдзелу ў выніку зняцця цэнзурных абмежаванняў і ідэалагічнага прэсінгу. І калі раней, каб паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе, трэба было прайсці шматступенную сістэму адбору – секцыі, потым прэзідыума Саюза Мастакоў БССР, Саюза Мастакоў СССР, аж да ідэалагічнага аддзела ЦК КПСС, то цяпер дастаткова было запакаваць плакат у тубу і адправіць пасылкай арганізатарам конкурсу. Так на Міжнароднае трыенале плаката ў Таяме (Японія) было адпраўлена з усяго СССР 120 плакатаў, для ўдзелу ў конкурсе адабрана 16, і з іх 9 былі беларускімі. Артыкул паводле выставы, апублікаваны ў культавым японскім часопісе па графічным дызайне «Idea», на шэрагу з пераможцамі змясціў і два беларускія плакаты – Алены Кітаевай і Аляксандра Наважылава. І што адметна, у гэтым жа нумары часопіса быў вялікі шматстаронкавы, багата ілюстраваны артыкул-прэзентацыя секцыі графічнага дызайну Саюза дызайнераў Беларусі. Гэта быў трыўмф беларускага графічнага дызайну, бо публікацыя такога кшталту, у такім выданні ўключаюць цябе ў аналы гісторыі. Удзел у такіх сусветна вядомых конкурсах робіць тваё імя вядомым у прафесійных колах і цябе персанальна пачынаюць запрашаць для ўдзелу і ў іншых аналагічных праектах. У гэтыя гады плакат знаходзіўся ў вяршыні свайго росквіту, на піку грамадскай цікавасці, таму арганізацыя і правядзенне міжнародных конкурсаў было справай папулярнай і распаўсюджанай.  Залатая пчала ў Маскве, 4-ы блок у Харкаве,  Каларада ў ЗША, Эпіка і Шамон у Францыі, Лахці ў Фінляндыі, Таяма ў Японіі Сафія, Берлін, Тайвань і мноства іншых біенале, трыенале і квадрынале пакараліся нашымі аўтарамі. І гэтыя поспехі не заціхаюць і сёння. Нараўне з мэтрамі да Эстафеты далучыліся студэнты, не толькі трапляючы ў шорт, але і заваёўваючы ўзнагароды: Кацярына Высоцкая, Кацярына Дарожка, Вераніка Несцярук, Расолька Мікіта.

Відавочна, што гэтыя вынікі не выпадковыя – за імі штодзённая творчая педадагічная праца, красамоўныя прыклады асабістага поспеху настаўнікаў, іх перакананасці ў тым, што толькі ў глабальнай ацэнцы плакат набывае праўдзівае гучанне ў сілу сваёй прыроды, як універсальнай візуальнай мовы міжкультурнай камунікацыі, вырываясь за межы. правінцыйнай фанабэрыі і самаздаволення. Таму сумесны праект 2011 года з Торуньскім цэнтрам сучаснага мастацтва "Дыялог дызайну", дзе на парытэтных пачатках удзельнічалі плакаты і лога польскіх і беларускіх аўтараў стаў яшчэ адным пацвярджэннем абсалютнай мастацкай раўнацэннасці работ нашага і польскага бакоў, нягледзячы на бясспрэчнае сусветнае лідэрства польскай школы плаката.

Звяртаючыся да сучаснай гісторыі беларускага плаката ацэньваючы маштаб з'явы, варта нагадаць, што больш за 300 беларускіх плакатаў, больш за 60 аўтараў прайшлі жорсткія адборы міжнароднага журы на больш чым 30 конкурсах, біенале і трыенале. А больш за 20 плакатаў сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных намінацыях – ад заахвочвальных прэмій да гран-пры. Дзякуючы гэтым перамогам беларускі плакат стаў здабыткам знакамітых музеяў і карпаратыўных калекцый: Музей плаката ў Вілануве (Варшава, Польша), Мараўская галерэя (Брно, Чэхія), Музей плаката ў Лахці (Фінляндыя), Дызайн-цэнтр у Осака (Японія), Музей плакату ў Таяме (Японія), калекцыя Смітсанаўскага інстытута (ЗША),  музей плаката ў Орхусе (Данія) і нават у Луўры.

Сёння плакат перажывае значныя трансфармацыі, яго ўтылітарная інфармацыйная функцыя ў спрошчаным выглядзе ажыццяўляецца ў інтэрнэце альбо ў выглядзе спрошчаных тэкставых паведамленняў-афіш. Плакат пачынае асвойваць новыя фарматы – ад мінімізаваных формаў у інтэрнэце і друкаванай рэкламе да маштабаў гарадскіх бігбордаў. Тыражавальнасць плаката перастае быць яго галоўнай прыкметай. Заказ на плакат – практычна адсутнічае. Таму Плакат у большай ступені становіцца аўтарскім, выступаючы як спосаб рэфлексіі на падзеі, якія адбываюцца, як сродак мастацкага выказвання. Плакат падтрымліваецца акадэмічным асяроддзем, як абавязковая дысцыпліна ў адукацыйным працэсе. Плакаты ствараюцца для конкурсаў і біенале, вызваляючыся ад ідэалагічных путаў і дыктату заказчыка, але захоўваючы свае галоўныя якасці – крэатыўнасць, лаканічнасць, выразнасць, выступаючы ўніверсальным сродкам міжкультурнага дыялогу.

Феномен беларускага плаката малавядомы большасці беларусаў, малавывучаны мастацтвазнаўцамі і абыдзены ўвагай дзяржавы. Калекцыя плакатаў сабраная мной пры падтрымцы калег (болей за 1500 аркушаў) не стала здабыткам спецыялізаванага музея, ці хаця б разгорнутай экспазіцыяй у існуючым. Гісторыя беларускага плаката не ўпісалася ў афіцыйную гісторыю мастацтва Беларусі, не стала прадметам мастацтвазнаўчых манаграфій і рэпрэзентатыўных кніжных выданняў. Таму я не стамляюся нагадваць пра веліч і значнасць беларускага плаката як мастацкай з'явы сусветнага маштабу, як значнага маркера нашай ідэнтычнасці, здольнасці, адукаванасці і таленту беларусаў.

 

Крукоўскі У. Я.

Зверанят, нібы братоў малодшых біць не дазваляй па галаве

 

1972

Шорт-ліст VIII  Мижнародным біенале ўжытковай графікі (Брно, 1972)

Лагунова М. Г.

Memento vivere

 

1978

Дыплом І ступені Міжнароднага конкурса плаката па ахове прыроды (Сафія, 1978)

Саркісаў С. У.

Bertolt Brecht

 

1978

выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Бертольда Брэхта (Берлін)

Сурскі Д. А., Гардашнікава Т. В.

Хлеб - усяму галава

 

1985

Заахвочваючая прэмія Міжрэспубліканскага конкурсу «Якасць. Эканомія. Арганізаванасць» (Вільнюс, 1986); 2-ая прэмія VII Усесаюзнага конкурсу плакату (Пенза, 1987)

Рэўзін І.Ф.

Кто будет играть в куклы моей дочери?

 

1985

Міжнародны конкурс "Плакат у барацьбе за мір, бяспеку і супрацоўніцтва"

Саркісаў С. У.

Ретромыслитель

 

1986

Музей плаката Dansk (Данія)

Войчанка С. В., Цэслер У. Я., Шалюта А.І.

International year of peace

 

1986

Гран-пры XI міжнароднага біенале плакату ў Варшаве (Польшча); Шорт-ліст  II Міжнароднага трыенале плакату ў Таяме (Японія); Спецыальная прэмія Генеральнага сакратара ААН

Плотнікаў С.Я.

Хлеб – богатство народа

 

1986

Прызёр Міжнароднага конкурса рэкламы УА "Саюз рэкламы"(Масква)

Хацяноўскі К.У.

Судьба планеты – твоя судьба

 

1988

Шорт-ліст ІІІ Міжнароднага трыенале плаката (Таяма); заахвочваючая прэмія Міжнароднага конкурса палітычнага плаката "За мір і сацыяльны прагрэс" (Масква, 1989)

Саркісаў С. У.

Мір без зброі, мір без насілля - наш ідэал

 

1988

Міжнародная выстава плаката (Жанева); Срэбны медаль міжнароднага конкурсу плаката прымеркаванага да другой сесіі ААН па раззбраенні (Нью-Йорк)

Даманава В. М., Даманаў А. В.

1939 - 1989

 

1989

Заахвочваючая прэмія Міжнароднага конкурсу, прысвечанага гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны (Варшава, 1989)

Сурскі Д. А., Гардашнікава Т. В.

Кадры решают всё

 

1989

Шорт-ліст ІХ міжнароднага біенале плаката (Лахці); удзел у перасоўнай выставе “Art as Activist”

Кітаева А.М.

УНОВИС

 

1989

Шорт-ліст ХIV біенале ўжытковай графікі (Брно, 1990)

Наважылаў А. П.

Ганьба

 

1989

Шорт-ліст ІІІ Міжнароднага трыенале плаката (Таяма, 1989)

Войчанка С. В., Цэслер У. Я.

Афган

 

1989

Шорт-ліст і 3-я прэмія VIII міжнароднай біенале плакату (Лахці); Удзел у рухомай выставе “Art as Activist”

Кітаева А.М.

Стагоддзе Уладзіслава Стрэмінскага

 

1993

Шорт-ліст ХVІ біненале ўжытковай графікі (Брно)

Найдзен Р. М.

Chernobyl

 

1995

Шорт-ліст IV Міжнароднай біенлае плаката "4-ы блок" (Харкаў, 1996)

Войчанка С. В., Цэслер У. Я.

Cheese

 

1995

Спецыяльны прыз і шорт-ліст XVI Міжнароднага біенале плаката (Варшава, 1996)

Войчанка С. В., Цэслер У. Я.

VITA NOVA

 

1995

Шорт-ліст XVI Міжнароднага біенале плаката (Варшава)

Анемпадыстаў М.У.

Каралеўства Беларусь. Фестываль

 

1997

Удзел у агульнаеўрапейскай выставе What is Europe? (Орхус, Данія, 2017)

Войчанка С. В., Цэслер У. Я.

Jazz tour

 

1998

Шорт-ліст XVII Міжнароднага біенале плаката (Варшава)

Усціновіч А.І.

Волшебная палочка

 

1999

3-е месца Мінскага міжнароднага фестываля рэкламы "Залаты Воўк" (Мінск, 1999); 1-е месца Міжнароднага фестываля рэкламы "Еўрапейская лінія" (Мінск, 1999); 3-е месца 9 Маскоўскі міжнародны фестываль рэкламы (Масква, 1999)

Найдзен Р. М.

LIBERTAS

 

1999

Шорт-ліст XVII міжнароднай біенале плаката (Варшава); шорт-ліст Біенале палітычнага плаката (Монс)

Галавіна Ю.В.

Человек изобрела колесо

 

2003

1 месца Навасібірскага фестываля рэкламы "Ідэя"; 1 месца Кіеўскага міжнароднага фестываля рэкламы; 1 месца Маскоўскага міжнароднага фестываля рэкламы; 1 месца Міжнароднага фестываля "Еўралінія" (Мінск)

Найдзен Р. М.

NO PROBLEM!

 

2006

Шорт-ліст Міжнароднага біенале плаката (Варшава)

Несцярук В.

Euro?

 

2012

Адзначана журы ў «Honorable mentions» V міжнародным конкурс студэнцкага плаката «Money for free» (Скоп'е, Македонія, 2012)

Тарэеў Ю. А.

Графічны дызайн 2015

 

2015

Срэбны медаль у катэгорыі «Плакат» Taiwan International Graphic Design Award (2015); Шорт-ліст у намінацыі «Усё золата міра» 12-й Міжнароднай біенале графічнага дизайна
«Залатая пчала» (Масква, 2016); Шорт-ліст у The 2nd Shenzhen International Poster Festival (Кітай, 2016)

Высоцкая К.

Права женщин

 

2016

Первая награда в категории студенты III Международнай биеннале плаката в Люблине (Польша, 2017)

Расолька М.

УНОВИС

 

2016

Прэмія ў намінацыі “культурна-відовішчны плакат” IV Маскоўскага конкурса плаката (Масква, 2016)

Цэслер У. Я.

Министерство культуры

 

2018

Узнагарода рэктара Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве, VII Міжнародная біенале сацыяльна-палітычнага плаката (Асвенцым, 2018)

Дарожка Е.

Н.Ф.Б.

 

2018

Маскоўская міжнародная біеннале графічнага дызайна «Залатая пчала 13», тэатральная намінацыя – спецыяльная прэмія імя Аляксандра Родчанкі «За пошук і эксперымент як развіццё традыцый рускага канструктывізму»

Кашэўскі П. А.

Дэўрбанізацыя

 

2020

1-е месца ў V Міжнародным фестывалі плакатаў PlakatFest; Удзел у выставе фіналістаў у г. Хожув (Польшча, 2020)

Паглядзець плакаты ў лепшай якасці можна па спасылке.

Д. Сурскі



Последние новости

Первая в Российской Федерации Международная фотографическая Олимпиада «PhotOlympic-2025»
Международный архитектурный форум «Эффективная среда» в Minsk Marriott Hotel
Как и куда поступать на "Дизайн" после 9 и 11 классов
Опубликован состав жюри I Белорусского конкурса с международным участием на разработку эффективной среды жилого квартала в городе Гродно
Природа дизайна Ильи Михайловича Коновалова
Члены БСД приняли участие в Paris Fashion Week
Дизайнер бренда TIKOTA UNIQUE продвигает одежду “со смыслом”
Выставка Проектной компании VIASET «ПРОЕКТИРУЯ ОБЪЕКТ, МЫ СОЗДАЕМ ЭФФЕКТИВНУЮ СРЕДУ»
Показ коллекции TAMARA HARYDAVETS by DOVE 15 сентября
Показ бренда TIKOTA UNIQUE при участии моделей "Академия красоты" в ДИПСЕРВИС ХОЛЛ
Паслядоўнасць часу ў музеі-запаведніку Заслаўе
Форма и цвет в интуитивной живописи Ермакова Игоря
Viva Kola Art
Колеры Вялікай Перамогі
Выстава "Трансцэндэнцыя"