Прыём заявак на Ліхтарт-2017

Паважаныя калегі!

Як вы памятаеце, ужо надыйшоў тэрмін трэцяга біенале “Ліхтарт”. Нам пашчасціла прэзентаваць яго ў межах чарговага фестываля архітэктуры (http://bsa.by/events/leonardo/o-biennale?lang=ru) , які ладзіць наш братэрскі саюз архітэктараў. Фестываль мае быць з 9.11 па 11.11. але “Ліхтарт”, які будзе праводзіцца ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў, можа зацягнуцца і да Новага Года. Тым не менш, па пажаданні аўтараў найбольш буйныя і цікавыя аб’екты могуць быць экспанаваныя на працягу двух фестывальных дзён на вялікай пляцоўцы Палаца Мастацтва, у межах маштабнай выстаўкі архітэктурных праектаў.
Нагадаем вам дэвіз нашай выставы – “Святло ва ўжытковым і філасофскім аспектах”. На працы з папярэдніх “Ліхтартаў” вы можаце паглядзець на сайце lichtart.unid.by
Фармат удзелу: рэалізаваныя аб’екты, а таксама планшэты з праектамі, буйнафарматная графіка, фотаграфія і жывапіс памерам не меней 60х90 см. Дробныя працы мы не будзем разглядаць як немаштабныя агульнай канцэпцыі. Ужо пачала фармавацца экспазіцыя нашай выставы, таму просім вас у хуткім часе (да 15 кастрычніка!) падаць заяўкі на ўдзел з апісаннем і ілюстрацыямі сваіх прац.
https://lichtart.unid.by/