Выстава "Крок да нажніц" у Магілёве

 Нажніцы

Нажніцы – гэты просты прадмет, з якім мы сутыкаемся кожны дзень. У нас склаўся класічны вобраз нажніц – “два канцы, два кольцы, а пасярэдзіне – цвічок”. Але гэта далёка не так. І калі вы думаеце, што нажніцамі рэжуць толькі тканіну або паперу, вы памыляецеся. Нажніцамі рэжуць торты, тыпаграфскія гранкі, рыбу, метал… Нажніцы могуць сумяшчаць у сябе некалькі функцый – рэзаць і прыклейваць, выступаць у якасці цвікадзёра, малатка, быць адначасова нажніцамі і пінцэтам, рэзаць фігурна… Нажніцы могуць быць шарнірнымі (а яшчэ спружыннымі і ролікавымі!), адпавядаючымі вядомай пагаворцы, пры гэтым колькасць кольцаў і лёзаў ніяк не лімітуецца. У калекцыі ёсць нажніцы з адным, дзвюма і чатырма кольцамі. Лёзаў можа быць і 3, і 8 і нават 18.

Хто больш усяго ведае пра ножніцы? Чалавек, які іх праектаваў. Зміцер Сурскі распрацаваў 12 прамысловых узораў нажніц падчас сваёй працы ў Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. І сабраў калекцыю больш чым 300 нажніц.

Прыходзьце, паглядзіце, здзівіцеся і пачніце збіраць сваю калекцыю простых і дзіўных рэчаў!

 

Выстава “Крок да нажніц” адбудзецца ў этнаграфічным музеі г. Магілёва з 27 мая па 5 ліпеня.