Выстава фатаграфій Ігара Калашнікава "Візуальная перапіска", прысвечаная 50-годдзю біенале "Фотаграфіка-73".
30.03.2023 - 28.04.2023
Выстава фатаграфій Ігара Калашнікава "Візуальная перапіска", прысвечаная 50-годдзю біенале "Фотаграфіка-73".
30.03.2023 - 28.04.2023
З 20 студзеня ў Беларускім саюзе дызайнераў праходзіць фотавыстава беларускага фатографа Анатоля Дрыбаса.
З 11 лістапада па 31 снежня ў Беларускім саюзе дызайнераў паходзіць выстава альтэрнатыўнай фатаграфіі «З лічбы ў жывапіс».
Беларускія фатографы: Кульпановіч Дзмітрый, Калашнікаў Ігар, Дрыбас Анатоль, Ведзень Віктар, Ціхаміраў Віталь, Кабанаў Андрэй − дэманструюць майстэрства гумміарабікавага фотадруку.
«З лічбы ў жывапіс» – вынік працы за мінулых 2 гады калектыву фатографаў: паездак па Беларусі, пленэраў, лекцый, майстар-класаў, працы ў лабараторыі. На выставе будзе прадэманстравана 30 работ, створаных за апошнія гады. Экспазіцыя ўключае ў сябе фатаграфіі розных жанраў: пейзаж, дзікая прырода, нацюрморт, партрэт, стрыт, графіка. Мэтанакіравана для выставы былі падрыхтаваны і надрукаваны работы, якія былі зроблены пры дапамозе нейрасетак.
Частка 1. Прызнанне звонку
Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна - праекта, у якім мы хацім прадставіць прадметы і тавары з высокімі спажывецкімі якасцямі, добрым унікальным дызайнам, якія з'яўляюцца арыгінальнай распрацоўкай нашых беларускіх аўтараў. Мы ўжо паспелі правесці першую канферэнцыю, у якой прынялі удзел не толькі дызайнеры, але і музейныя спецыялісты, гісторыкі, калекцыянеры, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы, культуролагі, абмеркавалі пытанні пошука артэфактаў беларускага дызайна, персаналій, інстытуцый, выданняў і вызначэння крытэрыяльнасці адбору найлепшых з іх. Першымі вынікамі нашай працы стала падборка "Няпростыя рэчы", якая ўключыла ў сябе дасягненні беларускага дызайна 20-га стагоддзя. Гэтым разам мы прадстаўляем калекцыю "Найношы беларускі дызайн" - гэта распрацоўкі беларускіх аўтараў 21-га стагоддзя, адзначаныя на знакамітых, вядомых ва ўсім свеце конкурсах дызайна, сядор іх: Red Dot Award, Cannes Lions International Festival of Creativity, Міжнародны конкурс упакоўкі Pentawards, Urban Design & Architecture Design Awards і інш.
Няпростыя рэчы. Віртуальны музей беларускага дызайну.
Пачаткам існавання інстытуцыйных форм дызайну ў Беларусі напэўна мы можам лічыць стварэнне кафедры прамысловага мастацтва і філіяла інстытута тэхнічнай эстэтыкі ў другой палове 1960-х гг. Адначасова на некаторых буйных высокатэхналагічных прадпрыемствах былі сфармаваны спецыялізаваныя канструктарскія бюро. Але ж даволі якасныя рэчы, якімі карысталіся беларусы, і ў тым ліку ўзоры так званага протадызайну ў выглядзе інструментаў і ўжытковых рамесных рэчаў, строяў ствараліся значна раней.
У пачатку 1990-х гг. Інстытутам тэхнічнай эстэтыкі была распачата спроба паказаць гісторыю развіцця беларускага дызайну ў гістарычным кантэксце. У выстаўнай зале “ВНИИТЭ” была арганізавана вялікая выстава з распрацоўкамі беларускіх дызайнераў сучаснасці, а таксама вытокаў дызайну. На жаль, выстава існавала нядоўга і з той пары спробы стварэння анталогіі беларускага дызайну не распачыналіся. Мы лічым, што настаў час вярнуцца да гэтых даследаванняў.