З 11 лістапада па 31 снежня ў Беларускім саюзе дызайнераў паходзіць выстава альтэрнатыўнай фатаграфіі «З лічбы ў жывапіс».
Беларускія фатографы: Кульпановіч Дзмітрый, Калашнікаў Ігар, Дрыбас Анатоль, Ведзень Віктар, Ціхаміраў Віталь, Кабанаў Андрэй − дэманструюць майстэрства гумміарабікавага фотадруку.
«З лічбы ў жывапіс» – вынік працы за мінулых 2 гады калектыву фатографаў: паездак па Беларусі, пленэраў, лекцый, майстар-класаў, працы ў лабараторыі. На выставе будзе прадэманстравана 30 работ, створаных за апошнія гады. Экспазіцыя ўключае ў сябе фатаграфіі розных жанраў: пейзаж, дзікая прырода, нацюрморт, партрэт, стрыт, графіка. Мэтанакіравана для выставы былі падрыхтаваны і надрукаваны работы, якія былі зроблены пры дапамозе нейрасетак.
Здымкі, аддрукаваныя гумбіхроматным спосабам даўгавечней вырабленых метадам пігментнага фотадруку, паколькі схільная старэнню і грыбковаму заражэнню жэлацін выкарыстоўваецца толькі для праклейвання папяровай асновы. Ад пігментнай фотадруку гуміарабікавая адрозніваецца, галоўным чынам выкарыстаннем замест жэлаціну гуміарабіка. Гэтым абумоўлены асноўныя перавагі працэсу: даступнасць самастойнага вырабу паперы і адсутнасць неабходнасці пераносу праяўленага фотаслоя на іншую падкладку.
Выстава «З лічбы ў жывапіс» незвычайная тым, што жыхары Мінска змогуць упершыню пазнаёміцца з работамі зробленымі пры дапамозе нейрасетак у тэхніцы 19 стагоддзя.
У межах выставы 23.11 а 17:00 пройдзе аўтарская экскурсія, хутка таксама плануюцца майстар-класы, сачыце за інфармацыяй у нашых сац. сетках.
Адрас: г. Мінск, вул. Брылеўская 14 (уваход са двара)
11.11.2022 – 31.12.2022
Пн-пт
10:00-18:00
Уваход вольны