23 жніўня ў галерэі музейна-выставачнага комплекса гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы гуміарабікавай фатаграфіі “Паслядоўнасць часу”, прысвечаная мастацтву фатаграфіі ва ўнікальнай тэхніцы гумойл.
Экспазіцыя прадставіць наведвальнікам дзіўныя пейзажы, дакументальныя здымкі, партрэты. У рамках выставы гледачы пазнаёмяцца з работамі, створанымі з дапамогай нейрасетак і надрукаваных у гумойле, што адлюстроўвае сабой эклектыку (сучасныя тэхналогіі+тэхніка фотадруку XIX стагоддзя).
Тэхніка гумойл-гэта унікальнае спалучэнне фатаграфіі і жывапісу. Гэты метад дазваляе стварыць сапраўды непаўторныя працы, якія валодаюць глыбінёй і аб'ёмам, уласцівымі жывапісу, і пры гэтым захоўваюць жвавасць і непасрэднасць фатаграфіі.
Выстава арганізавана з мэтай прадэманстраваць разнастайнасць тэхнік і жанраў сучаснай фатаграфіі, а таксама паказаць магчымасці прымянення гуміарабiка і нейрасетак у мастацтве фатаграфіі.