Белорусский союз дизайнеров

Инфопартнёры:

 


Адкрыццё - 12 лістапада (панядзелак) у 18.00, галерэя БСД (вул. Брылеўская, 14). Уваход вольны.

Выстаўка працягнецца да 27 лістапада 2012 г.

Аляксандр Вахрамееў - вядомы мастак-сцэнограф тэатру лялек. Асноўныя спектаклі: «Дзень апасля», Дордрэхт (Нідэрланды); «Сонечны хлопчык», Магдэбург (Германія); «Воран» паводле п'есы К. Гоццы, Торунь (Польшча); «Белы параход» паводле твора Ч. Айтматава, Опале (Польшча); «Трывалы алавяны салдацік» паводле казкі Г.Х. Андэрсэна, Баня Лука (Боснія і Герцэгавіна); «Казка пра прынца Піпу, каня Піпу і прынцэсу Попі», Варшава (Польшча) і інш. Працуе ў станковай графіцы.

«Жалезная флейта без адтулін» -
дзэнская метафара для пазначэння 
таго, з чым не ў стане ўправіцца інтэлект.

Выстаўка «Падвойны падкоп» – гэта працяг аўтарскіх візуальных метафар:

1) Падвойны падкоп

2) Маскі смелых зайцоў («Смелыя зайцы»)

3) Мухі – лётчыкі паміж рамамі акна («Мухі»).

4) Баявы, надзіманы, вельмі прыступны для нападаў слон

5) Запалоханы «Дон Кіхот» з адарванымі вушамі

6) Добрыя інквізітары, якія беражліва збіраюць зайцоў («Інквізіцыя»)

7) Запасны аэрадром, на які ўсе забыліся

8) Сем кухараў майстроў-шарлатанаў (серыя з 7-і прац «Повар – мастак ежы»)

9) «Абодва» з перманентнымі вешалкамі


А. Вахрамее
ў (3.11.2012), «Бескарысная карысць Прыма-тывізму»