Адкрыццё - 12 лістапада (панядзелак) у 18.00, галерэя БСД (вул. Брылеўская, 14). Уваход вольны.
Выстаўка працягнецца да 27 лістапада 2012 г.
Аляксандр Вахрамееў - вядомы мастак-сцэнограф тэатру лялек. Асноўныя спектаклі: «Дзень апасля», Дордрэхт (Нідэрланды); «Сонечны хлопчык», Магдэбург (Германія); «Воран» паводле п'есы К. Гоццы, Торунь (Польшча); «Белы параход» паводле твора Ч. Айтматава, Опале (Польшча); «Трывалы алавяны салдацік» паводле казкі Г.Х. Андэрсэна, Баня Лука (Боснія і Герцэгавіна); «Казка пра прынца Піпу, каня Піпу і прынцэсу Попі», Варшава (Польшча) і інш. Працуе ў станковай графіцы.
«Жалезная флейта без адтулін» -
дзэнская метафара для пазначэння
таго, з чым не ў стане ўправіцца інтэлект.
Выстаўка «Падвойны падкоп» – гэта працяг аўтарскіх візуальных метафар:
1) Падвойны падкоп
2) Маскі смелых зайцоў («Смелыя зайцы»)
3) Мухі – лётчыкі паміж рамамі акна («Мухі»).
4) Баявы, надзіманы, вельмі прыступны для нападаў слон
5) Запалоханы «Дон Кіхот» з адарванымі вушамі
6) Добрыя інквізітары, якія беражліва збіраюць зайцоў («Інквізіцыя»)
7) Запасны аэрадром, на які ўсе забыліся
8) Сем кухараў майстроў-шарлатанаў (серыя з 7-і прац «Повар – мастак ежы»)
9) «Абодва» з перманентнымі вешалкамі
А. Вахрамееў (3.11.2012), «Бескарысная карысць Прыма-тывізму»