Найноўшы беларускі дызайн

Частка 1. Прызнанне звонку

Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна  - праекта, у якім мы хацім прадставіць прадметы і тавары з высокімі спажывецкімі якасцямі, добрым унікальным дызайнам, якія з'яўляюцца арыгінальнай распрацоўкай нашых беларускіх аўтараў. Мы ўжо паспелі правесці першую канферэнцыю, у якой прынялі удзел не толькі дызайнеры, але і музейныя спецыялісты, гісторыкі, калекцыянеры, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы, культуролагі, абмеркавалі пытанні пошука артэфактаў беларускага дызайна, персаналій, інстытуцый, выданняў і вызначэння крытэрыяльнасці адбору найлепшых з іх. Першымі вынікамі нашай працы стала падборка "Няпростыя рэчы", якая ўключыла ў сябе дасягненні беларускага дызайна 20-га стагоддзя. Гэтым разам мы прадстаўляем калекцыю "Найношы беларускі дызайн" - гэта распрацоўкі беларускіх аўтараў 21-га стагоддзя, адзначаныя на знакамітых, вядомых ва ўсім свеце конкурсах дызайна, сядор іх: Red Dot Award, Cannes Lions International Festival of Creativity, Міжнародны конкурс упакоўкі Pentawards, Urban Design & Architecture Design Awards і інш.

Напэўна мы сабралі не ўсё, таму чакаем і вашых прапаноў і дапамогі. Лісты можна дасылаць нам на пошту [email protected].

 

 

2021

 

 

Брэндынг тэрыторыі Міёрскага раёна 

Red Dot Award 2021 – Брэндынг і камунікацыя

Крэатыўнае агенцтва «Малако»

Дзяніс Місюля (Крэатыўны дырэктар)
Віталіна Дубіцкая (Стратэгічнае планаванне)
Крысціна Мохар (Графічны дызайн)
Вольга Казяба (Служба кансультавання кліентаў)
Ксенія Жалтко (Акаўнт-менеджмент)

   

 

Дызайн лагатыпа “WANNA”

Red Dot Award 2021 – Брэндынг і камунікацыя

ААТ «Карманная ракета»
Дзяніс Трусіла (творчы кірунак)

   

 

Мультымедыйная клавіятура
Click&Touch 2

Red Dot Award 2021 –катэгорыя“Кампутарныя і інфармацыйныя тэхналогіі”

Ігар Салаўёў

   

 

Перазапуск дызайну брэнда ITRex

Red Dot Award 2021 – Брэндынг і камунікацыя

ААТ «Карманная ракета»
Дзяніс Трусіла (творчы кірунак)

   

 

ФК Дынама-Мінск: візуальны стыль сезона

Red Dot Award 2021 – Брэндынг і камунікацыя

Крэатыўнае агенцтва «Малако»

Каманда праекта:
Дзяніс Місюля (крэатыўны дырэктар)
Віталіна Дубіцкая (канцэпт)
Аляксандр Казукевіч (графічны дызайн)
Вольга Казыба (служба кансультавання кліентаў)
Наста Рабыка (акаўнт-менеджмент)

 

2020

 

 

Клавіятура з убудаванай сэнсорнай панэллю Prestigio Click&Touch

Red Dot Award 2020 – In-house design

Clevetura LLC, дызайнер Ігар Салаўёў

   

 

Станцыя метро «Вакзальная» у Мінску

Urban Design & Architecture Design Awards 2020 – Transportation Built

Архітэктар: Павел Чаканаў
Група дызайнераў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Целяпнёва («Мінскметрапраект»)
Скульптар Аляксандр Шапо (скульптура «Дрэва дарог»)

 

2019

 

 

«Женщина моря»

Гран-пры 9-й Міжнароднай трыенале сцэнічнага плаката ў Сафіі (Балгарыя, 2019)

Тарэеў Юрый

   

 

Дызайн VR-касцюма

Прэмія Red Dot Award 2019 – Product Design «Лепшы з лепшых»

Стартап Teslasuit, дызайнер Ігар Бутурля

 

2017

 

 

Дызайн упакоўкі для завода асвятляльнага абсталявання CS Light Bulbs

- Cannes Lions International Festival of Creativity 2017 – срэбра ў катэгорыі "Дызайн", міжнародны конкурс пакавання; - Pentawards 2017 – Плацінавая ўзнагарода ў катэгорыі OTHER MARKETS

Ангеліна Пісчыкава

   

 

Дызайн брэнда "SML Milk"

Міжнародны конкурс пакавання Pentawards 2017 – Бронзавая ўзнагарода ў катэгорыі FOOD

Менеджмент: Віталь Яцкевіч, Валянцін Духневич;
Канцэпцыя: Аляксей Сасніцкі;
Мастак-пастаноўнік: Уладзімір Крутаў;
Дызайн: Анастасія Панцевич;
Агенцтва: Грамадская група

   

 

Дызайн маркі кавы “Амато”

Міжнародны конкурс пакавання Pentawards 2017 – Бронзавая ўзнагарода ў катэгорыі BEVERAGES

Арт-дырэктар: Зміцер Кашкан;
Крэатыўны дырэктар: Вольга Кашкан;
Ілюстратар: Ксенія Лаховая;
Дызайнеры: Кацярына Дзіўнель, Зміцер Зябліцаў;
Кіраўнік праекта: Яўгенія Падаліцкая;
Менеджар па працы з кліентамі: Аксана Карпей;
Фатограф: Аляксей Каржанец

   

 

Маскі для сну Masterpieces Never Sleep

Гран-пры прэміі Рейксмюзеума 2017 у Амстэрдаме

Аляксей Ліманаў

 

2016

 

 

Дызайн брэнда “Цудоўная Цукерня”

Міжнародны конкурс пакавання Pentawards 2016 – Срэбная ўзнагарода ў катэгорыі Food

Арт-дырэктар: Зміцер Кашкан
Крэатыўны дырэктар: Вольга Кашкан
Ілюстратар: Ксенія Лагавая
Дызайнер: Ірына Куцер
Шрыфты: Кацярына Дзіўнель
Капірайтар: Вольга Прымачанка
Менеджар праекта: Яўгенія Падаліцкая
Акаўнт-менеджар: Вольга Папко

2015

Дызайн брэнда "BALBAL"

Міжнародны конкурс пакавання Pentawards 2015 – Срэбная ўзнагарода ў катэгорыі LUXURY

Крэатыўны дырэктар: Арман Аўжанаў
CG Мастак: Максім Шняк
Дызайнер: Алеся Хіль
Капірайтар: Лідзія Дзічкоўская
Account Director: Жанна Козырава

2012

Дызайн Юліі Гілевіч

Паказ на міжнародным тыдні моды ў Маскве Mercedes-Benz Fashion Week Russia

Брытанскі VOGUE унёс паказ FUR GARDEN Yuliya Hilevich у 10-ку лепшых дызайнераў сезона

2004

 Часопіс «PRO Дизайн»

Міжнародны конкурс дызайна перыядычных выданняў “Хімера” (Варшава) – Лепшае выданне

Аўтары-складальнікі: Дзмітрый Сурскі, Алег Ладзісаў, Уладзімір Голубеў, Леніна Міронава, Марына Астраўцова і інш.
Рэдактар: Алег Ладзісаў
Дызайн і верстка: Маша Дзятлава, Андрэй Гушча