Выстава "Трансцэндэнцыя"

20 сакавіка ў 18.00 у галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Трансцэндэнцыя".

Унікальная экспазіцыя прадстаўлена дзвюма мастацкімі мовамі, керамікай і фатаграфіяй, і складаецца з трох аўтарскіх праектаў.

Фатограф Ігар Калашнікаў прадставіць праект "Рэфлексія". Мастачка па кераміцы Кацярына Хадасевіч выкажацца ў праекце "Катарсіс". Мастачка па кераміцы і шклу Мечаніце Лідзія дапоўніць творчую лінію праектам «Казачны лес». Чакаем усіх жадаючых! Выстава працуе з 21 сакавiка па 19 красавiка з 10 да 15-00 па буднях. Астатні час па дамоўленасці.