Ці прыкмячаеце вы, як змяняецца сёння сусветнае мастацтва? У сусветнай гутаркі пра мастацтва ўсё часцей чуюцца новыя галасы. Я, назіраючы за гэтым з Мінска, бачу, што мастацтва краін БРІКС ды ШАС ужо не проста «ёсць», а прапануе іншую оптыку. Яна не спрабуе замяніць сабой усё, а дапаўняе агульную карціну, нагадваючы, што светлавы спектр паўнаварты толькі тады, калі ў ім ёсць усе колеры.
Захад часта імкнецца да наступнага кроку, дзе «новае» амаль абавязкова азначае «разбуральнае». Гэта выразна відаць па захапленні дэканструкцыяй ды пасмадэрнісцкімі канцэптуальнымі праектамі, якія часам зразумелыя толькі невялікаму колу "асвечаных".
А ўсходнія (ці, скажам, паўднёвыя) суседзі па БРІКС, на мой погляд, мысляць інакш. Іх мастацтва падобнае да археалогіі: яно не закопвае мінулае, а дастае яго з нетраў, каб аднавіць і пераасэнсаваць. Яно дае адказ на вострае пытанне: як застацца сучасным, не здрадзіўшы сабе? Гэта не пытанне стылю, гэта спосаб мыслення, дзе нацыянальныя міфы, багатыя традыцыі ды сённяшнія праблемы пераплятаюцца, нараджаючы новыя сэнсы. Ня ўжываючы запазычаных тэрмінаў, адзначу: логіка БРІКС, як піша даследчыца Анастасія Ліхачова, «моцна сугучная аб'ектыўным працэсам, якія апісваюць наш свет». Гэта ж можна сказаць і пра мастацтва – яно не выдумляе рэальнасць, а адказвае на яе.
Заходняя сістэма, дзякуючы якой мы ведаем, што ёсць «каштоўнае» мастацтва, грунтуецца на жорсткай іерархіі: аўтарытэтныя музеі, галерэі, крытыкі. Гэта эфектыўна, але стварае закрыты свет, дзе лёс мастака часта вырашаецца ў некалькіх сталічных цэнтрах.
Як мне бачыцца, падыход БРІКС ды ШАС да арганізацыі мастацкай прасторы – больш сеткавы. Ён праяўляецца ня ў тым, каб зачыніцца, а ў тым, каб ствараць новыя фарматы інтэграцыі. Менавіта гэтая імклівасць да дыялогу, а не да маналогу, і малюе новую культурную мапу свету.
Вяртанне да «чалавечага» – яшчэ адзін ключавы вектар. У Кітаі гэта імкненне набывае асаблівую глыбіню дзякуючы мастакам, якія праз сваю творчасць услаўляюць краіну, яе культуру і сацыяльныя дасягненні. Так, напрыклад, вядомы мастак Фан Ліцзюнь у сваіх знакамітых серыях, прысвечаных рабочым і жыхарам гарадоў, не проста фіксуе вобразы сучаснасці, а стварае магутны эпас пра сацыяльны прагрэс і адзінства народа. Яго творчасць, стала сімвалам новага кітайскага рэалізму, які гарманічна спалучае нацыянальныя мастацкія традыцыі з адлюстраваннем актуальных тэм развіцця грамадства. Іншы майстар, Лю Сяадун, вядомы сваімі манаментальнымі палотнамі, на якіх ён увекавечвае ключавыя моманты сучаснай гісторыі Кітая, уздымаючы патрыятычны дух і гонар за дасягненні краіны. Праз усеагульнае яны знаходзяць асабістае, нагадваючы кожнаму чалавеку пра яго сувязь з вялікай гісторыяй і культурай.
Гэта пошук агульнай мовы. У гэтым сэнсе мастацтва краін БРІКС ды ШАС блізкае да ідэй посткаланіяльнай тэорыі, якая, паводле Хомі Бхабвы, даследуе «месцазнаходжанне культуры» ў прасторы паміж рознымі светамі. Яно не проста адкідвае каланіяльную спадчыну, а спрабуе знайсці новыя шляхі для яе пераадолення.
Такім чынам, мастацтва «глабальнага Захаду» ды сучаснай альтэрнатывы — гэта два розных спосабы рэагавання на выклікі нашага часу. Калі адно імкнецца да дэканструкцыі і пошуку новай універсальнай мовы, то другое спрабуе захаваць і пераплавіць мноства лакальных гісторыяў і каштоўнасцяў. У гэтай многаполюснасці – не пагроза, а багацце. Менавіта такі дыялог, дзе розныя погляды могуць існаваць адначасова, без якіх наша агульная будучыня проста немагчымая.
Алег Глыбоўскі
